💐ПАШТОЎКІ РАДЫЁ МАРЫЯ✉
А Вы ведаеце, што 28 кастрычніка – Міжнародны дзень бабуль?
Гэты дзень — добрая нагода даслаць словы падзякі, любові і пяшчоты нашым бабулям.
І прапануем гэта зрабіць праз “Паштоўкі Радыё Марыя”!
💐Як гэта працуе?
Да 25 кастрычніка (уключна) Вы можаце даслаць на пошту “Радыё Марыя”: radiomariaby@gmail.com сваю заяўку, якая павінна ўключаць:
1) Імя і прозвішча Вашай бабулі.
2) Паштовы адрас Вашай бабулі.
3) Ваша імя і кантактны нумар тэлефона для адваротнай сувязі.
4) Тэкст подпісу, які будзе размешчаны пад фотаздымкам.
5) Фотаздымак, які будзе размешчаны на фотамагніце.
Каманда “Радые Марыя апрацуе ўсе заяўкі і ў выніку падрыхтуе для кожнай бабулі:
- фотамагніт з Вашым подпісам;
- паштоўку з віншаваннем;
- тэкст малітвы за дарослых дзяцей і ўнукаў .
Вечарам 26 кастрычніка ўсе віншаванні будуць адпраўлены бабулям праз “Пошту Беларусі”.
💐Колькі гэта будзе каштаваць?
Мы будзем удзячныя за кожнае ахвяраванне, якое Вы вырашыце скласці праз сістэму WebPay на нашым сайце www.radiorm.by.
А таксама запрашаем Вас стаць падпішчыкамі архіву “Радыё Марыя”: https://rmradio.by/
З усімі магчымасцямі падтрымаць развіцце “Радыё Марыя” на Беларусі можна пазнаёміцца ў раздзеле “Ахвяраванні”: https://radiorm.by/donate. Дзякуем!
Маем надзею, што ўжо 28 кастрычніка многія бабулі атрымаюць “Паштоўкі Радыё Марыя” і на іх сэрцах узнікне радасць, а на тварах — усмешка!
💐Маці Божая, беражы нашых родных!✉✉✉
#паштоўкіРМ
#radiomariaby