У тым сэксуальным безгалоўі, што робіцца ў свеце, многія вінавацяць "ЛГБТ-лобі". Відаць, існуе гэтае лобі, і не трэба яго недаацэньваць. Аднак карані праблемы не ў ім.
Корань распусты і ўсіх дэманстратыўных вычварэнняў ў сённяшнім свеце - гэта тое, што людзі пакінулі Божы, біблійны погляд на сэксуальнасць, і стварылі свой.
Бо, па Бібліі, сэкс можа быць толькі паміж мужам і жонкай і мае дзве мэты: выказваць еднасць і ўзаемнае адданне мужа і жонкі, ды нараджаць новае жыццё. У межах гэтага, Божага, прызначэння, сэкс ёсць дабром, а па-за ім - беззаконнем.
А сённяшні свет стварыў новую сэксуальную этыку - што праяўляць сэксуальнасць можна ўсяк як толькі падабаецца, бо, паводле поглядаў сучаснага свету, галоўная мэта сэксуальнасці - атрыманне задавальнення.
І вось у рамках гэтага, нябожага, небіблійнага погляду, апраўдваецца ўсякі грэх і ўсякае вычварэнне. А людзі, якія такія погляды вызнаюць - могуць быць і добрыя людзі, і шчыра пра дабро, любоў і павагу да чалавека думаць. Але яны Бога не прызнаюць, Бога не ведаюць, Божым законам не падпарадкоўваюцца - і таму праціўнае Богу чыняць і гэта праціўнае хваляць.